Home

Previous 20

Jun. 25th, 2008

петачок

!!!!!!!!!!

ну нарэшце!!! я еду заўтра ў летнік!!!
так чакала 26, а зараз... як я буду там? дзе няма не Яго, не сябровак... будуць, канешне, людзі, з якімі мне прыемна адпачываць, але... колькі ўсяго я пакідаю на 3 тыдні ў горадзе?.. ужо сумую...

кажуць, сёняшнее ЦТ па біялогіі было вельмі-вельмі цяжкім... я раней збіралася здаваць яе, але... я ж перадумала)) 2 гады я рыхтавалася. нават атрымала мінушку: біёлаг)) не вельмі люблю, дарэчы, яе. толькі генэтыка вельмі падабаецца, гэта ж так цікава! ))

дык вось. я еду... мяне чакаюць новыя прыгоды!!!!!!!!!!!! ))))))))

Jun. 13th, 2008

не грусті

Теленяня

вельмі добры канал ёсць на тэлебачанні. Теленяня. сёння даглядала малую, дык шукала нейкія мульцікі, патыкнулася на яго. гэта мне пашанцавала, бо выхоўваць дзіця на рэйнджерах і покемонах не хочацца зусім. а там савецкія добрыя казачкі ды мульты)) і цікавыя праграммы. падабаецца. нават дарослым цікава было б паглядзець(канешне тым, якія яшчэ памятаюць дзяцінства і не саромяюцца яго)
не грусті

...

мая маці атрымала ў падарунак блендер(не ведае слоўнік гэтага слова... ). гэта яшчэ ў лютым адбылося. і вось некалькі тыдняў таму я яго апрабавала)) і вы ведаеце... гэта РЭЧ!!!

і вось яшчэ што: напрыклад, такая сітуацыя... пачалі дзяўчына з хлопцам сустракацца, прасустракаліся чатыры дні, а потым ён перастаў звяртаць на яе ўвагу. зусім. не адказвае не на смс, не на тэлефон. праз дзень яна яго сустракае, ён усміхаецца і... нічога не гаворыць. як гэта разумець, га?
петачок

дзіцячы лагер

26.06 я еду ў дзіцячы лагер!!! ооо, як жа я чакаю гэтага!.. кожнае лета я трапляю ў якісьці лагер, і не магу ўявіць адпачынку без гэтага)) я яшчэ наступным летам спадзяюся туды трапіць... скончу 11 клас... здам ЦТ... і на сапраўдны адпачынак!!! не разумею тых, хто не жадае ехаць туды, бо гэта вельмі весела! канешне, калі ты хочаш, каб было весела))
а вы як ставіцеся/ставіліся да такога адпачынку? ))
девочка-ангел

Юля Савичева "Легкие"

Параллельными мирами двигаться сложно
Прикоснись ко мне губами - знаешь, так можно
Смотри я отрываюсь и ныряю прямо в небо
Давай со мной лети за мной
Победа в небе

Мы легкие, легкие
Смелые, смелые
Пьяные, пьяные
Мы вечные, вечные
Звонкие, звонкие
Самые, самые

Ты мудрей и старше, ты большой и отважный
Я люблю тебя и остальное не важно
Давай уже иди сюда смотри как я летаю
Сначала вверх, а там куда не знаю
Знаю

Мы легкие, легкие
Смелые, смелые
Пьяные, пьяные
Мы вечные, вечные
Звонкие, звонкие
Самые, самые


нешта падсела на Юлю... а падабаецца мне яна! і яна, і музыка, і словы!..
только вось не магу адну песню знайсці... (( "Ядерный взрыв" называецца...

Jun. 4th, 2008

девочка-ангел

Будце уважлівы і асцярожны!

гэта мой перадапошні пост. вырашыла, што больш пісаць не буду. чаму перадапошні? таму што будзе яшчэ адзін здымак(для спадара dominus_fatum). а мо... я калі-небудзь збіруся і напішу пра тое, як жа змяняюцца людзі... але гэта вельмі не дакладная інфармацыя...
калі што, знайсці мяне можна напісаўшы вось сюды: fynechka@mail.by
усім поспехаў і дзякуй.

і некалькі маіх здымкаў:







Tags: ,

Jun. 2nd, 2008

петачок

чытальная зала

ніколі не атрымлівалася чытаць толькі адну кнігу... вось што я зараз чытаю:
1. Милан Кундера "Бессмертие"(гэта асноўнае)
2. Мишель Монтиньяк "Секреты питания Монтиньяка"(сястрыца прымушае чытаць... )
3. "Мысли, афоризмы и шутки выдающихся женщин"(некаторыя буду пакідаць у ЖЖ)
4. Аляксей Дудараў  "Князь Вітаўт"(гэта так кніга называецца, а твораў у ей шмат)
5. Маргарет Митчелл "Унесенные ветром"(перачытваю ўжо не ведаю які раз, бо вельмі-вельмі падабаецца)
6. Арина Холина "Законы высшего общества"(хм... чытаю... калі няма чаго рабіць... калі зусім няма чаго рабіць... )

а што чытаеце зараз Вы? ))

May. 24th, 2008

чудік

Маша

хай прабачыць мяне мая сяброўка, але гэты здымак... ён такі прыгожы!!!!!! ))))))

Дарэчы, альбом Земфіры "Спасібо" - гэта нешта неверагоднае))
петачок

шмат усяго)))))))

1. я скончыла 10 клас!!! гэта маё апошняе лета, калі я адпачываю і не думаю пра вучобу))
2. за апошнюю чвэрць я атрымала 7 па фізіцы!!! гэта маё асабістае дасягненне, вось гэтай адзнакая я магу ганарыцца))
3. але ж я не ведаю, куды мне паехаць... выбіраю паміж Піцерам, Варшавай і Херсонам... ))))
4. грошы. у мяне іх зноў няма. дзе можа папрацаваць улетку дзяўчына 16 год???
5. я вырашыла, куды я пайду пасля школы!!! раптам нашла сваё, раней просто не ведала, дзе шукаць)) БДУ, Філалагічны факультэт, беларуская філалогія, беларуская мова як замежная. з мяне будзе: філолаг, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, беларускай мовы як замежнай.
6. дзяўчыны(і хлопцы таксама), мо хто з вас ведае, дзе ў Мінску можна набыць клатч??
7. я набыла ролікі!!! зараз катаюся ў Сухарава)))) дакладнее, еду ад свайго Паўдневага-захаду да Сухарава))
8. а яшчэ... мне кажуць апоші час, што я стала вельмі рамантычная...
9. вельмі-вельмі хочацца зпадарожжнічаць у Дудудкі!!! калі хто надумае - я заўсёды гатова))
10. чаму мне падабаюцца выключна тыя хлопцы, якім я не падабаюся? нават не так... пакуль у мяне з хлопцам добрыя адносіны, ён мне ну так... млжна казаць не падабаецца. а вось калі мы з ім пасварыліся - тады дакладна падабаецца... і чаму я такая дурная?

May. 14th, 2008

пад парасонам

ха!

вось я тут падумала... калі я заўтра памру, што будзе? будуць сумаваць заўтра, яшчэ тры тыдні, год, 5 год(калі пашанцуе)... а потым? забудуцца... не тое каб зусім, але ўсё ж такі... бацькі, канешне, не забудуцца, мо ім нават будзе мяне не хапаць... а вось іншыя... дык вось... я падумала, ці ёсць якая розніца памру я заўтра альбо праз 60 год? я ж не таленавітая, не разумная, ніякая. ці ёсць розніца, ад якога моманту пачынаць адлік гэтага суму па мне? 
петачок

Дудудкі!!!

мо хто хоча звазіць мяне ў Дудудкі? ))
там добра... прыгожа... а яшчэ... можно смачна-смачна паесці))
едзем?

May. 2nd, 2008

петачок

еду

сёння еду да бабулі ў Калінкавічы. да аўторка. буду сумаваць па вас, ЖЖ-сябры і сябры ўвогуле))))

May. 1st, 2008

пад парасонам

Алёнка

адбываюцца дзіўныя рэчы ў маім жыцці...
змяняюцца мае сябры....
не, не ўсе канешне)) да іх і няшмат.
вось я думаю, а ці існуе сяброўства паміж дзяўчынамі? мабыць існуе, але гэта ўжо павінна быць не сяброўства, а нейкае амаль радство. была (пішу "была", але спадзеюся, што магу яшчэ пісаць "ёсць") у мяне сяброўка. сварыліся мы часта, абедзве з характарамі складанымі, але... потым яксьці згладжваліся адносіны і ўсё было добра. па-першае, хочацца адзначыць, што на мой погляд, калі дзяўчыны пачынаюць сварыцца з-за хлопцаў - гэта не сяброўкі. так адбылося з намі. пасварыліся. дрэннае становішча было. і зараз дрэннае. а што рабіць? што я ёй скажу? а ці трэба?..
яксьці, здаецца ў лютым, мы з ёй размаўлялі па тэлефоне. і я ёй казала: "Алёнка, трымай маё пракляцце: ты будзеш са мной сябраваць усё жыццё!" пасмяяліся. яна кажа: "каму ж нас яшчэ ў гэтым выпадку не пашанцавала?". і сапраўды... я ж не маю звычкі жаліцца сябрам, больш яны - мне...
а зараз... ці памятае яна маё "пракляцце"?

Apr. 27th, 2008

мішка

ЧШ

толькі адзін здымак.



хм... прабачце... назва "зад БТ".
ну вельмі захацелася... ;)

Apr. 24th, 2008

не чапай

АЭС: было альбо не?

http://www.charter97.org/ru/news/2008/4/23/6053/

Apr. 18th, 2008

ушла іскать рай

падсела на тэсты...

Не берусь утверждать, но вам близка - Ванесса Редгрейв
image
Красивая голубоглазая леди с тонко вырезанными чертами лица, - вы привлекаете внимание особым благородством своего экранного присутствия, чувствующимися за ним волей и стремлением к независимости. Классическая актриса шекспировского театра, в кино вы воплощаете аристократичность и стиль. Страстно отстаивая права тех, кого по вашему мнению притесняют, вы умеете проявлять доброту и несгибаемость в вопросах чести.
http://aeterna.ru/test.php?link=tests:14105







эх... колькі я ўжо не была на сцэне... (( "Раскідагае гняздо" павольна прайшло міма...

Apr. 17th, 2008

не чапай

БССР

звяртаючыся да вось гэтай спасылкі: http://ussr.km.ru/gerb/republics/bssr.html

вось што хочацца адзначыць...
1. герб. мы бачым з аднаго боку надпіс: "Пролетарии все стран, соединяйтесь!". а з іншага той жа надпіс, але па-беларуску: "Пролетарыі ўсіх краін, еднайцеся!". цікава, калі ж быў прыняты закон якання? бо павінна пісацца менавіта "яднайцеся", а не "е...". звярнулася да слоўніку. слоўнік - звычайны трохтомнік 1994 года. глядзела слова "соединяйтесь". там нават ёсць гэтае выказванне! і гучыць яно вось так: "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!". вось так.
2. гімн.

Мы беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Прыпеў:
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

Сілы гартуe, люд Бeларусі
Ў братнім саюзe, ў мужнай сям’і
Вeчна мы будзeм, вoльныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вoльнай зямлі!

Прыпеў:

Дружба нарoдаў – сіла нарoдаў,
К шчасцю працoўных сoнeчны шлях
Гoрда ж узвіся ў свeтлыа высі,
Сцяг камунізма – радасці сцяг!

Прыпеў:

ну не ведаю... мне яксьці не гучыць: "шукалі к шчасцю дарог...".

а ўжыванне "ў" увогуле на "вышыні"... мо пісаў не беларус, а мо беларусы зараз такія...

петачок

песні

1. "... Мы, беларусы, з братняю Руссю шукалі да шчасця дарог. У бітвах за волю, у бітвах за долю нас гэты шлях перамог... " Н.Р.М. - Маё пакаленне

2. "... Разам з братамі мужна вякамі мы баранілі родны парог, у бітвах за волю, бітвах за долю свой здабывалі сцяг перамог!.. " Дзяржаўны гімн РБ

супадзенне?!
не чапай

школьнае

аўторак. расклад:
1. матэматыка
2. ЧГД(чалавек грамадства дзяржава)
3. фізічная культура
4. руская мова
5. руская літаратура
6. англійская мова

дык вось. прыйшла я ў школу як звычайна амаль у 8.00, але ж усё ж такі не спазнілася))
1. на матэматыцы можна нічога не рабіць, калі табе гэта не патрэбна альбо калі няма настрою штосьці рабіць. туды ўвогуле дазваляецца не прыходзіць(так кажа настаўніца)... у мяне настрою не было, бо вельмі хацелася спаць. як вынік: нічога не рабіла...
2. глядзелі абарону навуковых работ па гісторыі. нічога не рабілі па ЧГД...
3. сядзелі ў зале. хм... нічога не рабілі!
4. замест мовы была літаратура. распавядала(дарэчы, вельмі нудна, як заўсёды нецікава) пра свет Л. М. Талстога. лепш пачытаем ў падручніку... не слухалі, размаўлялі паміж сабой, нічога істотнага не рабілі.
5. сказалі настаўніцы, што будзем вучыць англійскую мову, бо ў нас тэст. а тэст быў толькі ў адной групе з трох... і да яго не трэба было рыхтавацца. ведаеце, што мы рабілі? нічога!
6. тэст. у маёй групе. на 15 хвілін. потым сядзелі, гутарылі з настаўніцай пра візы ў Польшчу. як і ўвесь дзень гэтыя 45 хвілін ніяк не паўплывалі на маю адукацыю...

канешне, нельга прадказаць, што мы будзем рабіць(альбо не рабіць) у школе, але... сёння чацвер, і я дакладна ведаю, што нічога не прапусціла з-за таго, што не пайшла ў гэтую крыніцу ведаў... у чацвер гэта звычайная справа... ((

здымак зроблен у нашай школе...

Apr. 13th, 2008

мішка

добрае!

добрая кампанія
добрая гутарка
добрыя спевы
добры настрой
добры дзень
добры сон(спадзяюся!)
добрае жыццё складаецца з вось такіх частачак))

за ўсё гэта дзякуй спадарам by_dialog, dominus_fatum, julia_fox !!!

Previous 20